Авантурная камедыя
"Ото ж былі паны! Колькі гузоў пазараблялі на свае галовы! І ўсё праз фанабэрыю, прагавітасць, недарэчныя дзівацтвы. Не дзіўна, што гаспадарка ў абодвух зышлася на нішто - ні курчаці, ні парасяці, хлеба ані каліва. Засталася на дваіх адна ўбогая хаціна, партрэты продкаў, ды невялічкая дзялянка рэпы на агародзе..."
Такімі словамі пачынаецца спектакль-авантура аб жыцці двух шляхцюкоў, якія сталі закладнікамі сваіх амбіцый. Каб не загінуць, яны павінны зрабіць які-небудзь добры ўчынак. Ці дазволіць ім гэта іх гонар..?
Аўтары – Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў
Рэжысёр – Ігар Казакоў
Мастак – Людміла Скітовіч
Кампазітары – Леанід Паўлёнак, Аляксандра Даньшова
Для падлеткаў і дарослых.
Працягласць - 1 гадзіна.
Выступления в средствах массовой информации о спектакле, режиссере, актерах:
Мацкела Л. Авантуры на “Другой сцэне” // Культура. 11 августа 2012.